Начать продавать на Deal.by 40 отзывов
+375 (29) 583-21-60
+375 (29) 392-55-93
+375 (17) 177-77-75
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
Ритуальный центр "ПАМЯТЬ"'

"ПАМЯЦЬ" 6 год на рынку паслуг

                 Агенцтва “Памяць” 6 год на рынку паслуг

Пахавальнае агенцтва “Памяць” 6 год ажыццяўляе сваю дзейнасць, пастаянна пашыраючы геаграфію прадастаўлення паслуг. Прыватнае прадпрыемства своечасова заняло свабодную нішу на гэтым рынку паслуг, без інертнасці, з праяўленнем ініцыятыў, старанняў распачало новую справу. Агенцтва пастаянна вывучае попыт на пуслугі і хутка рэагуе на яго.

У нашым раёне – гэта адно з самых аўтарытэтных агенцтваў, якому давяраюць, прыбягаючы за дапамогай у цяжкія самотныя дні арганізацыі пахавання. Яно месціцца ў будынку былой воінскай часці ў райцэнтры па адрасе: вул. Калгасная, 4А.

Агенцтва мае сетку філіялаў. У Нясвіжы офіс размешчаны на першым завулку Савецкім, 6, у Дзяржынску – на вуліцы К. Маркса, 10Б. У Нясвіжы агенцтва мае не толькі офіс, але і магазін рытуальных паслуг.

Агенцтва “Памяць” – самае першае, якое было адкрыта ў Стоўбцах, таму напрацаваны вялікі вопыт, улічаны ўсе моманты, сыходзячы з запытаў наведвальнікаў. Гэта дазваляе арганізаваць паслугу бездакорна, каб атрымаць толькі падзяку. У гэтым і заключаецца задача – падставіць людзям плячо, аблегчыць клопаты ў цяжкія дні пахаванняў. Прадумана ўсё да драбніц. Распрацаваны прэйскурант так званых сацыяльных пахаванняў для людзей з невялікімі даходамі, дзе выключана ўсё лішняе. Кошт такой паслугі складае 2 мільёны 600 рублёў і ўключае: забіранне нябожчыка з моргу, дастаўка дамоў, капанне магілы, вынас цела з дому, арганізацыя пахавальнага шэсця, дастаўка на могілкі, размяшчэнне труны на пастаменце, апусканне дамавіны ў магілу, засыпанне, размяшчэнне на магіле крыжа, вянкоў, спачувальная прамова да родных і блізкіх.

Агенцтва мае ў наяўнасці поўны набор інструментаў для таго, каб выканаць работы па пахаванні ў любых кліматычных умовах, пры розных складанасцях.

У бягучым годзе ў будынку “Гнома” Цяпер "Дабраном"  на прывакзальнай плошчы ў Стоўбцах адкрыты магазін рытуальных паслуг. У гэтай краме, як і ў офісе, можна аформіць дагавор на паслугі. На базе ўсіх офісаў і магазінаў прадастаўляецца магчымасць бясплатна зрабіць копіі патрэбных дакументаў. Пашыраючы паслугі, агенцтва прадугледзела і такую сітуацыю. Калі ў людзей няма транспарту для наведвання дзяржаўных устаноў пры афармленні неабходных дакументаў, звязаных з пахаваннем, рытуальная служба можа аказаць паслугі транспартам і для гэтых патрэб.

Можна заказаць выраб фотапартрэтаў. Агенцтва пры патрэбе дапамагае арганізаваць жалобны стол у мясцовых кафэ і рэстаранах.

 Агентцва мае сваю вытворчасць, фірма працуе без пасрэднікаў, гэта дапамагае ўдзешавіць тавар, цэны ў ведамасным магазіне “Памяці” ніжэйшыя, чым у іншых рытуальных крамах горада. Напрыклад, труна сацыяльная каштуе 400 тысяч рублёў. У наяўнасці ёсць дамавіны па ўсіх запытах і па розных цэнах – лакірованыя, камбінаваныя, велюравыя.

За гады работы на рынку агенцтва “Памяць” нікому не адмовіла ў прадастаўленні пахавальных паслуг, не ўзнікла ніякіх накладак. Агенцтва мае парк аўтакатафалкаў. Ёсць уласныя новыя камфартабельныя аўтобусы, якія таксама да паслуг заказчыка.

Агенцтва гатова аказаць паслугі ў розны час сутак – дзень гэта ці ноч. Родныя памерлага ў любы час сутак могуць звязацца з супрацоўнікам агентцва, абгаварыць усе моманты, атрымаць парады па ўсіх пытаннях. Дастаўка рытуальных рэчаў у любы час сутак па горадзе з ведамаснага магазіна бясплатная. Прадаўцы магазіна ніколі не навяжуць вам свой выбар, улічаць усе пажаданні, знойдуць магчымасць дагадзіць наведвальнікам, каб зберагчы іх стан душы і так няпросты ў цяжкія дні развітання з роднымі і блізкімі.

На працягу гэтых трох гадоў у агенцтве не мяняліся тэлефоны: стацыянарны офіса – 4-21-21, мабільныя - 8-029-5832160, 8-29-392-55-93. Калі іншыя прадпрымальнікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі пахавальнага агенцтва “Памяць” і называюць іншыя тэлефонныя нумары, яны ніякаіх адносін да нашага агенцва не маюць.

Будзьце ўпэўненымі, што пры звароце ў пахавальнае агенцтва “Памяць” вы атрымаеце паслугу на вышэйшым узроўні, нашы спецыялісты выканаюць сваю справу так, каб па-сапраўднаму аблегчыць вашы клопаты, дастойна, як заслугоўвае ваш родны чалавек, які адышоў у свет іншы, арганізуюць пахаванне, каб ў вас застаўся спакой, чыстае сумленне, што ў адносінах да блізкага чалавека вы выканалі ўсё як мае быць.

Такі сэрвіс у смутныя дні, якія бываюць у жыцці кожнага чалавека, дасць магчымасць захаваць сілы, перакласці клопаты па пахаванні на спецыялізаваную службу, якая выканае свае абавязкі прафесіянальна і з веданнем справы.

Другие статьи