Заўсёды плячо падставіць Цэнтр “Памяць”
Заўсёды плячо падставіць Цэнтр “Памяць”
Рана ці позна кожны з нас прыходзіць па дапамогу ў гэтую службу. Пахавальнае агенцтва “Памяць” – першае, якое было створана ў нашым горадзе. За шэсць гадоў дзейнасці яно вырасла да буйнага цэнтра і аб’ядноўвае акрамя агенцтва ў Стоўбцах, філіялы ў Нясвіжы і Дзяржынску.
Узначальвае Цэнтр стаўбчанін Вячаслаў Мышко, малады чалавек, бацька чатырох дзяцей. Ён гаворыць:
- Я ўдзячны маім землякам, што нам давяраюць, прыбягаючы за дапамогай у цяжкія самотныя дні арганізацыі пахавання. Я люблю свой горад і, пастаянна развіваючы паслугі нашага Цэнтра, які з’яўляецца на сучасны момант самым вялікім у Мінскай вобласці, мы тым самым уносім уклад у развіццё Стоўбцаў. Каб Цэнтр набыў такі аўтарытэт, мы нямала працуем, па-хрысціянску са спачуваннем і ўвагай адносімся да людзей, стараючыся выканаць сваю работу так, каб нічым не абцяжарыць іх і так нялёгкі стан, а аблегчыць яго, падставіць плячо. Паляпшэнню якасці аказання паслуг паслужыць новая вытворчая база Стаўбцоўскага цэнтра рытуальных паслуг з пашырэннем пераліку паслуг і тавараў. Ён знаходзіцца ў Стоўбцах па адрасе вул. Калгасная, 4 і ўяўляе сабою цэлы комплекс. Працуе офіс, дзе наведвальнікі могуць аформіць паслугу, для іх створаны камфортныя ўмовы. Ёсць спецыяльная паркоўка для машын кліентаў. Абсталяваны ўмовы для шасці спецыяльных машын-катафалкаў Цэнтра і двух аўтобусаў. На вялікіх плошчах размешчаны магазін, які мае рытуальны тавар уласнай вытворчасці па розных цэнах. Плошчы Цэнтра дазволілі абсталяваць развітальную залу. Калі нашы наведвальнікі набываюць у нас рытуальныя рэчы, то развітальная зала прадастаўляецца бясплатна. Цэнтр пры патрэбе дапамагае арганізаваць жалобны стол у мясцовых кафэ і рэстаранах, з якімі заключаны дагаворы. А для тых, хто жалобны стол робіць дома, звяртаем увагу на такія зручнасці. У будынку Цэнтра адкрыты магазін гандлёвай кампаніі “Дабраном”. У адным месцы цяпер можна заключыць дагавор на аказанне рытуальных паслуг і купіць усе неабходныя прадукты.
Як і ў Цэнтры ў Стоўбцах, так і ў нашых філіялах у Дзяржынску і Нясвіжы можна атрымаць такія ж якасныя паслугі і набыць усе неабходныя тавары. Паслугамі гэтых філіялаў карыстаюцца не толькі жыхары адзначаных раёнаў, але і нашага раёна, хто тэрытарыяльна жыве бліжэй да Нясвіжа і Дзяржынска, чым да Стоўбцаў.
Распрацаваны прэйскурант так званых сацыяльных пахаванняў для людзей з невялікімі даходамі, дзе выключана ўсё лішняе. Гэтая цана не мяняецца на працягу апошніх некалькіх гадоў. Такая паслуга як забіранне нябожчыка з моргу, дастаўка дамоў, капанне магілы, вынас цела з дому, арганізацыя пахавальнага шэсця, дастаўка на могілкі, размяшчэнне труны на пастаменце, апусканне дамавіны ў магілу, засыпанне, размяшчэнне на магіле крыжа, вянкоў, спачувальная прамова да родных і блізкіх – самы запатрабаваны комплекс паслуг.
Цэнтр мае ў наяўнасці поўны набор інструментаў для таго, каб выканаць работы па пахаванні ў любых кліматычных умовах, пры розных складанасцях. На базе ўсіх офісаў і магазінаў прадастаўляецца магчымасць бясплатна зрабіць копіі патрэбных дакументаў. Пашыраючы паслугі, Цэнтр прадугледзеў і такую сітуацыю. Калі ў людзей няма транспарту для наведвання дзяржаўных устаноў пры афармленні неабходных дакументаў, звязаных з пахаваннем, рытуальная служба можа аказаць паслугі транспартам і для гэтых патрэб.
У Цэнтры рытуальных паслуг можна заказаць выраб фотапартрэтаў.
Цэнтр мае сваю вытворчасць, фірма працуе без пасрэднікаў, гэта дапамагае зрабіць тавар танейшым, цэны ў ведамасным магазіне Цэнтра “Памяць” ніжэйшыя, чым у іншых рытуальных крамах горада.
За гады работы на рынку Цэнтр “Памяць” нікому не адмовіў у прадастаўленні пахавальных паслуг, не ўзнікла ніякіх накладак.
Цэнтр і ўзсе філіялы гатовы аказаць паслугі ў розны час сутак – дзень гэта ці ноч. Родныя памерлага ў любы час могуць звязацца з супрацоўнікам агенцтва, абгаварыць усе моманты, атрымаць парады па ўсіх пытаннях. Дастаўка рытуальных рэчаў у любы час сутак па горадзе з ведамаснага магазіна бясплатная. Прадаўцы магазіна ніколі не навяжуць вам свой выбар, улічаць усе пажаданні, дапамогуць вызначыцца па цене, знойдуць магчымасць дапамагчы наведвальнікам, каб зберагчы іх стан душы і так няпросты ў цяжкія дні развітання з роднымі і блізкімі.
Будзьце ўпэўненымі, што пры звароце ў Стаўбцоўскі Цэнтр паслуг “Памяць” вы атрымаеце паслугу на вышэйшым узроўні, нашы спецыялісты выканаюць сваю справу так, каб па-сапраўднаму аблегчыць вашы клопаты, дастойна, як заслугоўвае ваш родны чалавек, які адышоў у свет іншы, арганізуюць пахаванне, каб ў вас застаўся спакой, чыстае сумленне, што ў адносінах да блізкага чалавека вы выканалі ўсё як мае быць.
Такі сэрвіс у смутныя дні, якія бываюць у жыцці кожнага чалавека, дасць магчымасць захаваць сілы, перакласці клопаты па пахаванні на спецыялізаваную службу, якая выканае свае абавязкі прафесіянальна і з веданнем справы.
У любы час сутак з Цэнтрам рытуальных паслуг “Памяць” можна звязацца па тэлефонах:
Стаўбцоўскі цэнтр рытуальных паслуг “Памяць” (галоўны офіс, развітальная зала, магазін) па адрасе г. Стоўбцы, вул. Калгасная, 4 а (раён Цэнтральнага рынку)
+375 (17) 174-21-21, сакратар-прадавец-кансультант,
+375 (29) 583-21-60, сакратар-прадавец-кансультант,
+375 (29) 392-55-93, сакратар-прадавец-кансультант,
рытуальны магазін "ПАМЯЦЬ"
(офіс, магазін) г. Столбцы вул. Сацыялістычная (будынак былога "Гнома", зараз - "Доброном") раён чынуначнага вакзала.
+375 (17) 177-41-09, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (29) 512-73-00, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (29) 176-95-67, сакратар-прадавец-кансультант
рытуальны цэнтр “ПАМЯЦЬ" г. Нясвіж (офіс, магазін)
г. Нясвіж 1-й зав. Савецкі
+375 (17) 705-13-33, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (33) 666-48-00, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (29) 666-48-12, сакратар-прадавец-кансультант,
рытуальны цэнтр "ПАМЯТИ И СКОРБИ" г. Дзяржынск
г. Дзержинск вул. К. Маркса, 10Б, Дзяржынск, Беларусь
+375 (29) 730-13-93, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (29) 361-29-45, сакратар-прадавец-кансультант
+375 (17) 163-15-53, сакратар-прадавец-кансультант
Поўную інфармацыю аб Стаўбцоўскім цэнтры рытуальных паслуг “Памяць” можна знайсці на інтернет сайтах: www.pamat. by, www.scorb.by
Другие статьи
- "ПАМЯЦЬ" 6 год на рынку паслуг